
“Я абзваніла ўсе гаспадарчыя магазіны райцэнтра – безвынікова, – скардзілася жанчына. – Вось і адкажыце: што нам, вясковым жыхарам, рабіць, дзе шукаць шкло?”
У пошуках адказу журналіст звярнулася да спецыялістаў розных службаў. Аказалася, што на тэрыторыі раёна такой паслугі ніхто не аказвае. У прыватнасці, дырэктар КУП па аказанні паслуг “Ганцавіцкая РКБА” Валянціна Жалезная адказала, што іх служба не аказвае паслугі па продажу і рэзцы шкла, хаця і былі задумкі зрабіць гэта. “Каб парэзаць шкло, патрэбны спецыяліст, а мы яго не знайшлі”, – сказала Валянціна Навумаўна. Гэтую ж прычыну – адсутнасць спецыяліста – назваў і спецыяліст аддзела эканомікі Аляксандр Якубоўскі. Таму ніхто з прадпрымальнікаў раёна, па словах Аляксандра Альбертавіча, не прадае і не рэжа шкло.
Няма такой паслугі і ў райспажыўтаварыстве. Аднак, як запэўніла таваразнаўца прадпрыемства Жанна Крукава, ёсць магчымасць дапамагчы Яўгеніі Іванаўне Кардаш, калі ёй сапраўды трэба шкло. Жанчына можа завітаць у магазіны “Будматэрыялы” або “100 пудоў” (на тэрыторыі рынка) і пакінуць пісьмовую заяву, у якой указаць неабходную колькасць і памеры шкла. У такім выпадку, праўда, прыйдзецца пачакаць, калі будзе выканана заяўка: паездка па тавар фарміруецца па меры заказаў. Спецыяльна па шкло ніхто не паедзе. Калі яго, напрыклад, закажуць у Брэсце, работнікі гандлю заедуць за ім тады, калі адправяцца туды па іншыя тавары.
Акрамя таго, Яўгеніі Іванаўне прыйдзецца аплаціць працэнтаў 10–20 ад заказу. Жанна Анатольеўна заўважыла: “Гэта робіцца для таго, каб потым заказчык не сказаў, што ён перадумаў купляць шкло”.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More