Як “не вылецець у трубу” з-за падарункаў

Для таго, каб “не вылецець у трубу”, пазбегнуць буйных затрат, важна падысці да пакупкі падарункаў, выбару прэзентаў максімальна сур’ёзна.

Выбіраем ад душы

Пэўна ж, калі мы былі няўважлівыя да патрабаванняў блізкіх нам людзей да гэтага, нам будзе складана вызначыць, што падорыць ім імгненні радасці. Але калі мы ведаем, што мама заўсёды рада новай хатняй кветцы і яркай хустачцы, дзіця вельмі любіць мяккія цацкі і канструктары, а муж даўно марыць набыць арыгінальны зажым для гальштука і машынку для стрыжкі валасоў, выбар зрабіць будзе лягчэй.

Прэзентамі для сяброў і знаёмых могуць стаць ёлачныя цацкі. Па-за канкурэнцыяй будуць сувеніры з навагодняй сімволікай і ўсё, што звязана з сімвалам года. Напрыклад, напярэдадні 2014-га прыемнымі сюрпрызамі стануць выявы сіняга драўлянага каня, званочкаў і падковак, набытыя ў выглядзе паштовак, статуэтак, бірулек, салодкіх прысмакаў.

Правільнымі будуць і іншыя падарункі ўсіх адценняў сіняга колеру і выкананыя з дрэва: браслеты, пацеркі, фотарамкі і іншае. Ці абавязкова падарунак павінен быць дарагім па кошце? Не. Значна важней, каб ён стаў дарагім для душы. А гэтага можна дасягнуць, калі падарункі будзем выбіраць або ствараць таксама ад душы.

Складаем спіс падарункаў

Варта ўзяць за правіла пры любых паходах па пакупкі складаць спіс. Навагоднія святы няхай не будуць выключэннем.

Па спісе мы можам прыкінуць, колькі прыкладна грошай спатрэбіцца на падарункі. Сума можа нас здзівіць, а то і ўразіць – гэта значыць, самы час падкарэкціраваць свае жаданні, абмежаваныя магчымасцямі. Магчыма, нейкія дарагія падарункі можна замяніць больш бюджэтнымі, а ад некаторых пакупак можна і ўвогуле адмовіцца або замяніць іх на зробленыя ўласнаручна рэчы.

Не ў апошні момант!

У апошнія дні ў нас звычайна няма вольнага часу: акрамя работы, з’яўляецца маса перадсвяточных клопатаў. Тых, хто набывае падарункі і прадукты ў апошнія дні, сярод нас нямала, таму чэргі будуць красці нямала каштоўнага часу. Лепей не пакідаць пакупку падарункаў на апошнія 2 – 3 дні, а ўсё ж знайсці час пахадзіць па гандлёвых кропках у будзённыя дні.

Паход у краму па падарункі для тых, з кім мы сустрэнемся не ў першыя дні свята, можна ўвогуле адкласці на больш позні тэрмін, напрыклад, на адзін з першых дзён студзеня. Тады мы не толькі сэканомім час, але і прэзенты зможам выбраць спакойна, без спешкі і хваляванняў.

Адпускаем фантазію ў свабоднае плаванне!

Крэатыўнасць ніколі не выходзіць з моды і заўсёды ў цане! Таму не баімся марыць і ўвасабляць свае задумкі ў жыццё.
Букет з цукерак, упрыгожаная “зоркамі” столь (але так, каб атрымаўся сюрпрыз!), жывыя бабачкі ў канверце, фотамантаж ці фотакалаж з любімых фотаздымкаў, сплецены ўласнаручна кошык, напоўнены цукеркамі…

Да чаго толькі не дадумаецца наша фантазія, калі мы хочам парадаваць блізкіх! Вось і адпускаем яе ў вольнае плаванне. На ўвесь час навагодніх святаў!

Што табе падарыць, чалавек мой дарагі?

Кажуць, даранаму каню ў зубы не глядзяць. Яно-то так, але Год каня ўсё ж-такі патрабуе ад нас быць больш абачлівымі пры выбары падарункаў. Калі кагосьці яшчэ хвалюе пытанне, што можна падарыць блізкім людзям, спадзяёмся, нашы падказкі дапамогуць у выбары.

Маме, сястры, бабулі ці блізкай сяброўцы можна падарыць:
– паланцін,
– пальчаткі,
– шалік,
– драўляныя бусы ці іншыя ўпрыгожванні,
– падпіску на любімае выданне, білет – напрыклад, у салон прыгажосці,
– араматычныя свечкі,
– дамашнія тапкі, хатнія расліны, гадзіннік,
– стыльны чахол для мабільнага тэлефона,
– зімнія аксесуары (напрыклад, муфту),
– мяккі плед.

Тату, брату, любімаму мужчыне, сябру, хутчэй за ўсё, будзе прыемна атрымаць у падарунак:
– усё, што звязана з хобі (напрыклад, аксесуары для рыбалкі, шахматы),
– набор для лазні,
– сумку для ноутбука,
– арыгінальныя флэшкі, рэмень,
– шалік,
– пальчаткі,
– партманэ,
– аўтамабільныя прыналежнасці (арганайзер для багажніка, масажную накідку на крэслы, камунікатар і інш.),
– кружку-тэрмас,
– дзелавыя аксесуары.

Дзецям падарункі рабіць і лягчэй (бо ведаем, што яны любяць), і складаней (усё залежыць ад узросту).

Ёсць універсальныя падарункі, якім узрадуецца дзіця любога ўзросту:
– добрыя, прыгожа ілюстраваныя кнігі,
– дыскі з фільмамі і мульцікамі,
– канструктар для творчасці ці фокусаў,
– настольныя гульні,
– мяч,
– мяккая цацка,
– тэлескоп.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

48 минут ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

4 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

4 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago