
Светлана Локтыш
Той красавіцкі дзень нібы падзяліў жыццё Ліліі на дзве часткі: да яго і пасля. Галаўны боль, які і да гэтага некалькі дзён не даваў пакою жанчыне, раніцай 1 красавіка стаў проста невыносным. Як яна даведаецца пазней, яе крывяны ціск тады сягаў да страшных лічбаў 260 на 120. Яна не магла думаць ні аб чым, акрамя як пра гэты дзікі боль. А потым… потым не было нічога. Ва ўсялякім разе, Лілія нічога не памятае. А ўрачы дыягнастуюць глыбокую кому.
Гэта пазней Лілія даведалася, хто і што дапамагло ёй, лічы, вярнуцца з таго свету. “Бог мяне не мог памілаваць: я не хадзіла ў царкву да страшнай хваробы. Гэта людзі выпрасілі міласці для мяне сваімі малітвамі”, – лічыць Лілія. І менавіта дзякуючы іх малітвам першая думка, якая наведала жанчыну пасля таго, як яна 11 красавіка прыйшла ў сябе, была пра тое, што трэба наведаць царкву. Калі жанчына стала на ногі, пачала выходзіць на вуліцу, сустракацца з людзьмі, тыя плакалі, жадалі здароўя, расказвалі, як яны прасілі ў Бога дапамагчы ёй выздаравець, як маліліся за яе – у манастырах, цэрквах нашага раёна і па-за яго межамі, нават у Кіева-Пячорскай лаўры, у храме на тэрыторыі Пакроўскага манастыра, ля якога захоўваюцца астанкі Святой Матроны, у храме на тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Пазней, калі змагла, Лілія сама паставіла свечкі за здароўе ўсіх, хто вяртаў яе да жыцця справай і словам. “Людзі прасілі дапамогі ў Бога – і ўрачы-рэаніматолагі здзейснілі цуд”, – гаворыць яна. Імёны сваіх выратавальнікаў жанчына запомніла назаўсёды: загадчыка рэанімацыйнага аддзялення Юрыя Георгіевіча Шчыткоўскага, урачоў Дзяніса Віктаравіча Саладухі, Яўгена Васільевіча Сташаніна, Ільі Ігаравіча Радзівонава, старшай медсястры Галіны Міхайлаўны Казловай. Удзячна яна і ўсім сястрычкам рэанімацыйнага аддзялення.
Пасля Ганцавіцкай лячылі жанчыну ў Баранавіцкай і Мінскай бальніцах. Увесь час побач з ёй былі самыя блізкія людзі: дзеці Крысціна і Артур, сястра Наталля Мікалаеўна Гардзей, муж Сяргей Іосіфавіч Матусевіч і цёця Валянціна Мікалаеўна Фадзеева. Цёця і яе муж, даведаўшыся аб бядзе пляменніцы, адразу ўзялі водпуск і прыехалі з далёкага Татарстана, каб даглядаць яе. Сястра і цёця змянялі адна адну каля ложка хворай, дапамагаючы ёй цёплымі словамі і стараючыся аблегчыць боль.
Калі цяжкая пацыентка вярнулася дамоў, яна апынулася ў надзейных руках участковага ўрача з такім жа “кветкавым” імем – Ліліі Станіславаўны Мядзведзевай. “Лілія Станіславаўна нават хатні тэлефон мне дала, каб я магла звяртацца да яе ў любы час сутак, нават па-за дзяжурствам. Такая ўвага і дапамога дарагога вартая”, – расчулена прамаўляе Лілія.
“Адна з высноў, якую я для сябе зрабіла і якая мяне радуе, – тое, што я правільна выхавала сваіх дзяцей. Менавіта дзякуючы ім, дзеля іх я сёння і жыву”, – кажа Лілія. І расказвае, як пасля таго, калі яе выпісалі дамоў, дачушка-выпускніца і сынок, які на той час толькі вярнуўся з арміі, стараліся ўвесь час быць каля мамы, па гадзінах давалі ёй таблеткі, мералі ціск, нават соннай – асцярожна, каб не патрывожыць. На Крысцінку хвароба маці аказала такое моцнае ўражанне, што паўздзейнічала нават на выбар прафесіі: яна вырашыла лячыць людзей і сёлета паступіла ў Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт. І па сённяшні час на грудзях побач з крыжыкам дзяўчына носіць мамін пярсцёнак, нібы перадаючы праз яго дарагому чалавеку цяпло даччынога сэрца.
Імёны сяброў і знаёмых, якія былі з Ліліяй побач у найцяжэйшы перыяд яе жыцця, жанчына называць не рашаецца. “Іх столькі многа, што я баюся пра каго-небудзь забыць і тым пакрыўдзіць, – кажа яна. І прызнаецца, як раней не думала, што нашы людзі такія чулыя і добрыя. – Аказалася, калі ў чалавека бяда, яны гатовы талакой дапамагчы справіцца з ёй”. Паўтара месяца, гаворыць Лілія, дзверы яе кватэры не зачыняліся. Прыходзілі блізкія людзі, сяброўкі і проста знаёмыя, якія суправаджалі яе ў час прагулак па свежым паветры, пры неабходнасці выклікалі “хуткую дапамогу”, рабілі пакупкі і проста стараліся развеяць цяжкія думкі і ўзняць настрой.
Лілія і сама – чалавек пазітыўны, добры. У свой час ёй даводзілася працаваць у розных магазінах горада, і добрага, усмешлівага, жартаўлівага прадаўца пакупнікі запаміналі. Магчыма, таму так многа людзей пазней адгукнулася на яе бяду.
Сёння ў Ліліі не хапае слоў, каб выказаць усе тыя пачуцці ўдзячнасці, якія перапаўняюць сэрца. “Я кожны дзень дзякую Богу за тое, што магу бачыць сваіх дзяцей і радавацца жыццю на зямлі. Я павінна цяпер дзякаваць і Богу, і людзям: яны падарылі мне другое жыццё. Хіба гэта не сапраўдны цуд?! Шматлікія-шматлікія “дзякуй” перадайце праз вашу газету ўсім, хто сваімі малітвамі, шчырымі пажаданнямі дапамог мне выздаравець, – папрасіла перад развітаннем Лілія і пажадала: – Напярэдадні Новага года і Нараджэння Хрыстова я ад душы жадаю, каб добрыя людзі заўсёды былі здаровымі, радаснымі, любімымі і заўсёды знаходзіліся пад Божым покрывам”.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More