У маіх суседзяў жылі два звычайныя беспародныя сабакі. З’явіліся яны ў суседзяў маленькімі шчанюкамі. Спачатку, пакуль падрасталі, бегалі без прывязі. Не ведаю, чым кіраваліся гаспадары, калі давалі клічкі сабакам, але шчанюка са злым характарам яны сталі клікаць Бімам (мабыць, у гонар усімі любімага героя аповесці Г.Траяпольскага “Белы Бім – чорнае вуха”). А вось другому шчанючку, куды больш спакойнаму і добраму, далі мнагазначную клічку Барс. Хутчэй за ўсё, клічкі былі дадзены шчанючкам яшчэ тады, пакуль яны не раскрылі свае натуры.
Дык вось міма Біма нельга было прайсці: малеча, а кідаецца на чалавека, хапае за адзежыну – ну, сапраўдны тыгр! За ім кідаецца ў атаку і Барс. Відаць, не столькі па сваёй ахвоце ці стараннасці, а хутчэй за ўсё, каб не адставаць ад сябра. З-за такой залішняй стараннасці ў выкананні сваіх сабачых абавязкаў гаспадары рана пасадзілі абодвух на ланцугі. Злосці на ўсё і на ўсіх у Біма з цягам часу ўсё большала. Кругласутачна чуўся яго брэх з рычаннем, а сам ён з усіх сіл ірваўся з ланцуга. Гадоў больш за дзясятак сваго сабачага жыцця так і не прыдбаў Бім сяброў сярод людзей, нават тых, хто часта бываў у гаспадарскім доме. Барс вымушаны быў таксама (хутчэй за ўсё, каб не застацца, як кажуць, без кавалка хлеба) не адставаць ад Біма. І ўсё ж брэх яго быў больш стрыманы, больш лагодны.
Але вось Біма не стала. Мабыць, сапраўды, злыя істоты жывуць менш. А яго аднагодак Барсік і сёння жыве, па-сабачы радуючыся жыццю. Яго гаспадары, прывыклыя мець на двары двух сабак, зноў узялі шчанючка з пароды невялічкіх сабак. А ўжо ж такі ласкавы, дружалюбны і міралюбівы гэты пёсік. Заўважыў, што ў нас няма сабакі, дык шэфствуе і над нашым дваром. Зрэдку брахане на каго чужога для прыліку. А так прыбяжыць на двор разоў 2-3 на дзень, упэўніцца, што ўсё ў парадку – і дадому.
З суседавага двара цяпер рэдка даносіцца брэх Барсіка і Тузіка (так назвалі малечу). Гаўкаюць, відаць, толькі ў самым неабходным выпадку: разумеюць дварнягі, што трэба ж неяк адрабляць за харч. А так – паглядзіш у акно і звычайна бачыш: Барсік на прывязі, Тузік падбягае да яго – і гуляюць, пакусваюцца, забаўляюцца, качаюцца. Весела!
Дык ці ж не так, як і ў нас, людзей: з кім павядзешся – ад таго і набярэшся?
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More