Жыццё памерлых працягваецца ў памяці жывых

У назвах вуліц многіх населеных пунктаў раёна ўвасоблены поступ гісторыі: 60 гадоў БССР, 17 верасня, вул. Гагарына, Сержпутоўскага…

Радуюць вока і душу назвы вуліц і завулкаў, што носяць прозвішчы славутых беларусаў: Каліноўскага, Арлоўскага, Коласа, Купалы, Багдановіча, Грыцаўца, Харужай, нашых землякоў – воінаў-інтэрнацыяналістаў М. А. Крысюка, В. І. Сідарэвіча, паэтаў-літаратараў В. Праскурава, М. Рудкоўскага, Ул. Марука, І. Кірэйчыка. Прыкметай выключнай павагі і гордасці за земляка з’яўляецца тое, што імя знакамітасці яшчэ пры жыцці прысвойваецца вуліцы. Менавіта такі прыклад паказалі жыхары вёскі Малыя Круговічы – імем пісьменніка Віктара Гардзея назвалі вуліцу, дзе пачынаўся яго жыццёвы і творчы шлях.

А вось на назвы вуліц у гонар Леніна, Маркса, Энгельса, Суворава і інш. варта было б паглядзець з пазіцыі сённяшняга дня.

Альбо што нясуць у сабе такія назвы, як Новая, Дворская, Працоўная, Агародняя, Калгасная, Юбілейная і шэраг іншых шэрых, безаблічных назваў? Або чаму ў вёсцы, дзе жывуць сяляне, ёсць вуліца Пралетарская?

Парадавалася за жыхароў невялічкай вёскі Пярэвалакі, дзе годна паставіліся да памяці вядомага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы Аляксандра Сержпутоўскага, які сваімі працамі ўславіў тутэйшых жыхароў на ўсю Расійскую імперыю і Савецкі Саюз. Яго іменем названа галоўная вуліца вёскі. Гляджу на спіс вуліц вёскі Боркі: Гагарына, Заслонава, Палеская, Лясная, Школьная (хоць і школы там даўно няма)… У кнізе “Памяць” так цёпла распавядаецца пра барчака Мікалая Вельку, які аддаў жыццё за радзіму, за свабоду. Пра яго расказаў баявы таварыш А. Брынскі ў кнізе “По ту сторону фронта”, якая выйшла ў г. Горкім у 1966 годзе. Як было б дарэчы перайменаваць адну з вуліц у вуліцу легендарнага Мікалая Велькі! Іменна так называецца артыкул у кнізе “Памяць”, прысвечаны герою.

Лістаю старонкі “Памяці”, гляджу на здымкі загінуўшых маіх аднавяскоўцаў з Вострава. Сяргейчык Мікалай Паўлавіч, Ціхан Іван Фёдаравіч, Цімашкевіч Ілья Герасімавіч… Падумалася: у Востраве жыве яго сын, якога бацька ніколі не бачыў, бо загінуў 19 красавіка 1945 года ў Германіі, а сын Мікалай нарадзіўся, калі бацьку ўжо забралі на фронт. Маці адна выхавала дзяцей: дачку 1942 года нараджэння і сына Мікалая, які вырас чалавекам, дастойным свайго бацькі. Усё жыццё працаваў Мікалай у роднай вёсцы трактарыстам, мае шматлікія ўзнагароды за выдатную працу. Ардэнаносец. Выгадаваў дваіх дзяцей. У памяць пра дзеда дачка Мікалая Ільіча назвала свайго сына Ільёю. Я прапаную адну з вуліц у Востраве назваць у гонар Цімашкевічаў.

Нядаўна мне стала вядома, што ў Мікалая Ільіча ёсць імянное поле. У савецкія часы ў тагачасным калгасе “Парыжская камуна” прыдумалі такую форму ўганаравання лепшага трактарыста гаспадаркі – прысвоілі полю імя Мікалая Цімашкевіча.

І так у кожным населеным пункце. Іменна прыўрочыць перайменаванне ў гонар тых, хто аддаў сваё жыццё за радзіму або, вярнуўшыся з вайны, дбайна працаваў усё сваё жыццё. Да прыкладу, такім быў Фёдар Барысавіч Карпеня, ураджэнец вёскі Будча, франтавік, усё жыццё – настаўнік мясцовай школы, які, на вялікі жаль, нядаўна пайшоў ад нас у небыццё. Неяк даведалася, што Фёдар Барысавіч, які не меў сваёй сям’і, жыў вельмі сціпла, збіраў грошы з пенсіі, якія перадаваў на патрэбы роднай школе. Апошнім яго падарункам школе быў камп’ютар, які ён купіў са сваёй пенсіі. Вядома ж, паважаны чалавек жыве ў памяці вучняў і аднавяскоўцаў. Але ж было б справядліва ўвекавечыць яго памяць і ў назве адной з вуліц Будчы.

На вясковых могілках знайшоў свой апошні прытулак выдатны чалавек – франтавік, інвалід вайны Ліпінскі Сцяпан Яфімавіч. Узнагароджаны за баявыя подзвігі ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, шматлікімі медалямі. Ураджэнец Гомельшчыны, ён усё сваё пасляваеннае жыццё аддаў адукацыі Ганцаўшчыны, працуючы дырэктарам СШ у Малькавічах, Хатынічах, Раздзялавічах. Ганаруся тым, што я з ім параднілася праз Максіма і Насцю, бо яны – праўнукі Сцяпана Яфімавіча і мае ўнукі.

Лічу, што Сцяпан Ліпінскі заслужыў сваім жыццём нашай памяці.

Ды ці мала ў нашым раёне дастойных людзей, што пакінулі незабыўныя сляды на Ганцаўшчыне? У кожнай вёсцы знойдзецца чалавек, які заслужыў, каб яго імя засталося ў памяці продкаў навечна.

А.І. Вярбіцкі – дырэктар Гуцянскай СШ, у якой я вучылася, – франтавік, ардэнаносец. Знакамітыя хірургі Ганцавіцкай райбальніцы І. С. Гурын, Х.С. Шапавалаў. П.С. Гаўрыс – партызан, баец спецатрада “Сокалы”, ардэнаносец – пасляваенныя гады таксама прысвяціў Ганцаўшчыне.

Вядома шмат іншых імёнаў людзей, што свае жыцці аддалі барацьбе і працы на карысць нашай мясцовасці.

У брацкай магіле ў Хатынічах побач з прахам нашых землякоў-партызан Р.В. Кавальчука, І.Г. Хілюціча знайшлі вечны спакой рускія В.З. Андросаў, А.І. Капусцін, І.В. Новікаў і іншыя, што аддалі свае жыцці пры вызваленні нашай мясцовасці ад нямецка-фашысцкай навалы. У 70-ыя–80-ыя гады мінулага стагоддзя сын капітана І.В. Новікава – лётчыка, які загінуў у баі ля в. Раздзялавічы, – некалькі разоў з роднымі і сваімі сябрамі прыязджаў на магілу бацькі. Жыхары вёсак Хатынічы і Раздзялавічы вельмі цёпла сустракалі яго. Чаму б імя героя, акрамя помніка, не ўвекавечыць у назве адной з вуліц у Хатынічах? Тым больш, што тут так многа безаблічных назваў: Калгасная, Паштовая, Пралетарская, Камсамольская, Дворская, Зарэчная (хоць ніякай рэчкі ў вёсцы няма), Заводская (якому заводу гэта памяць?).

Цяпер, у сувязі з падрыхтоўкай да вялікага юбілею – 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, актывізавалася работа па патрыятычным выхаванні моладзі, і праца па ўвекавечанні памяці лепшых сыноў і дачок народа была б вельмі дарэчы. Мы лепш ведалі б сваю гісторыю, той шлях, які прайшоў беларускі народ, імёны тых, хто сваёй барацьбой і працай стварыў сённяшні дзень. Лепш ведалі б і больш цанілі б тое, што маем. Чаго-чаго, а патрыятызму нам, сучасным беларусам, якраз і не хапае. Варта ўспомніць адносіны да роднай мовы, пагоню за ўсім замежным і гатоўнасць многіх пакінуць радзіму і бегчы туды, дзе нібыта цяплей і смачней.

Дык давайце задумаемся: што ці хто ў назве вуліцы тваёй? Ці сапраўды нічога не забыта і ніхто не забыты?

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago