
Дадатак накіраваны на павелічэнне аўдыторыі, узмацненне сувязяў з ёй і рост продажаў альбомаў ды квіткоў. Створаны з дапамогай Soundbirth мабільны дадатак будзе даступны ў папулярных онлайн-крамах.
Гэта значыць, што спампаваць яго змогуць 95% карыстальнікаў смартфонаў. Вашы прыхільнікі атрымаюць магчымасць падпісацца на дадатак і ў адзін клік знойдуць усю патрэбную інфармацыю пра ваш гурт: ад даты выхаду новага альбома да самых свежых відэа і фотаздымкаў.
Яны змогуць купіць квіток на ваш канцэрт або перайсці непасрэдна ў вашу онлайн-краму. Вы заўжды будзеце на сувязі з вашымі фанатамі.
Каб стварыць свой дадатак, трэба ўсяго толькі прыдумаць для яго назву і запоўніць вельмі простую форму на сайце Soundbirth-app.com.
Пакуль што Soundbirth даступны на англійскай, французскай і нямецкай мовах, што дае беларускім музыкам і арганізатарам музычных мерапрыемстваў магчымасць наладзіць непасрэдны кантакт з замежнай аўдыторыяй.
Распрацоўшчыкі Soundbirth – некаторыя з іх самі з’яўляюцца музыкамі – не выключаюць, што ў будучыні дадатак будзе перакладзены і на іншыя мовы, калі на тое будзе попыт з боку карыстальнікаў.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More