
Абмяркоўваліся такія пытанні як, дзе нарадзіўся паэт, дзе жыў і працаваў, што пісаў, хто яго бацькі, як сталася так, што ён да саліднага ўзросту заставаўся не ахрышчаным, што цяпер з яго радзімай і многія іншыя пытанні.
Падчас круглага стала зачытваліся вершы са зборнікаў паэзіі «Разлукі выраёвыя» (2000г.), «Піліпаўка» (2001г.), «Ляда юдолі» (2003г.), «Далёкае і блізкае” (2004г.), «Палыновыя кветкі»(2007г.).
Запрошаныя на мерапрыемства госці адзначылі адданасць паэта беларускай мове, а
Аляксей Галаскок прадэкляраваў свой верш, прысвечаны І. Лагвіновічу. “…Хай не знікне натхненне, паэтычны твой дар, шле нязгасна праменні з шахты ўзяты ліхтар”...
Нарадзіўся Іван Лагвіновіч на хутары Запрапасць, што за 5 км. ад в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком ён паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы ў войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У 37 гадоў па прычыне прафесійнага захворвання перавёўся з шахты на фабрыку, працаваў слесарам.
У 1990-м годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах, потым пераехаў у г.Баранавічы. З 1992 года І. Лагвіновіч сябар Саюза беларусккіх пісьменнікаў. Першая публікацыя вершаў была ў 1960 годзе ў газеце «Чырвоная змена”. Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай так і на рускай мовах. Пасля вяртання на Беларусь піша толькі па-беларуску.
Яркім завяршэннем круглага стала, праведзенага ў рэдакцыі, стаў артыкул пра жыццё і творчасць Івана Лагвіновіча, напісаны Анатолем Сідарэвічам. (/by/page/life/5801)
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More