
Ксенія Жданюк
Прасустракаўшыся год маладыя пажаніліся, Марыне было 20, Васілю 25 гадоў.
Складана было людзям у пасляваенныя часы, кругом нястача ежы і адзення. А маладой пары дык і увогуле дапамогі і падтрымкі чакаць не прыходзілася, ды і не было адкуль. Марына ў васьмігадовым узросце з сястрой засталіся сіротамі — за два дні ад тыфу памерлі бацькі, гадаваў дзяўчат старэйшы брат.
Складанае юнацтва дасталося і Васілю, у 1944 годзе семнаццацігадовы юнак быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Але і да гэтага, хлопцу давялося паспытаць, што такое вайна. У час акупацыі ў Дзяніскавічах ворагі пачалі паліць вёску, у адзін з такіх страшных днёў, людзі беглі хавацца ў лес.
Вася не паспеў схавацца, напаткаў партызанаў, якія прымусілі падлетка на асабістым кані адвесці раненага партызана ў штаб, які знаходзіўся ў Будчы.
Гэта было вельмі рызыкоўна, калі б немцы даведаліся пра сувязь з партызанамі, спалілі б сям`ю, на шчасце ўсё абыйшлося і на наступны дзень хлопец ужо быў разам з родзічамі. Як і Марына, Васіль таксама рана застаўся без самага дарагога чалавека, мамы.
Калі хлопец пайшоў на вайну, амаль адразу атрымаў сур`ёзнае раненне, сем месяцаў правёў у шпіталі ў Венгрыі, а потым ажні сем гадоў служыў у Вене пры камендатуры. Там ён і навучыўся па-майстэрскі граць на акардэоне.
На пытанне, ў чым жа сакрэт сямейнага шчасця, муж з жонкай сціпла ўсміхнуліся. Марына Якаўлеўна адказала:
«Ну што сказаць, мы жылі заўсёды хораша, муж каля сельмага з пляшкай ніколі не стаяў. Ды і па характару вельмі добры. Ніколі ў жыцці мяне не папракнуў, нават калі што па гаспадарцы не паспявала. А работнік які! І араў ,і будаваўся – усё паспяваў. Бывала, а другой гадзіне ночы толькі клаўся адпачываць, а ў пяць ўжо быў на нагах”.
Васіль Рыгоравіч у сваю чаргу адзначыў, што жонка яго, самая найлепшая гаспадыня ў свеце, мудрая, акуратная, спакойная, а майстрыха якая:
“Яна ніколі на месцы не сядзела. І шыла, і прала, і вышывала, і вязала. І на працу паспявала. А колькі кветак вакол дома садзіла.Ужо многа гадоў наш дом лічыцца домам узорнага парадку. Мы вельмі ўдзячны старшыні сельскага савета в.Дзяніскавічы, Дубоўскай Людміле Міхайлаўне за аказаную дапамогу ў добраўпарадкаванні двара.”
Васіль Рыгоравіч 40 гадоў адпрацаваў у леспрамгазе шафёрам, Марына Якаўлеўна працавала доўгі час у калгасе паляводам, 13 гадоў працавала прыбіральшчыцай ў школе.
У сям`і дзве дачкі – Надзея і Любоў, тры ўнукі і тры праўнукі, дзяўчынка і хлопчык названы ў гонар прабабулі і прадзядулі. Надзея жыве ў Пярмі, яна ваеннаслужачая, Любоў у Адэсе, дарэчы ад бацькоў ёй перадалася цяга да музыкі, яна настаўніца музыкі.
Напрыканцы я запыталася, што б Марына Якаўлеўна разам з Васілём Рыгоравічам параілі маладзейшым парам, якія так часта сустракаюцца з цяжкасцямі ў сямейным жыцці і сварацца з-за дробезяў, амаль у адну хвіліну дзядуля з бабуляй адказалі: “галоўнае навучыцца саступаць адзін аднаму”.
Марына Якаўлеўна дапоўніла:“жанчынам я б раіла іншы раз прамаўчаць, навошта пачынаць сварку, жанчына павінна быць мудрай”.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More