
Петр Гузаевский
Я ўпэўнена, што нацыянальная самасвядомасць і хрысціянскія каштоўнасці і – галоўныя складнікі незалежнасці, адраджэння і росквіту Беларусі. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!
Хто такая Таццяна Малашчанка?
Я беларуска. Па поглядах – хрысціянскі дэмакрат. Эканаміст. Маці трох дачок. Нарадзілася ў горадзе Баранавічы ў 1968 г. Навучалася ў Санкт-Пецярбургу і Мінску ў гандлёва-эканамічных вышэйшых установах. Адукацыя вышэйшая.
Працавала (як жонка вайсковага афіцэра) ў сакрэтным справаводстве бібліятэкаркай – тапаграфісткай у Валгаградскай вобласці РФ да 2003 года. У Баранавічах разам з мужам трымалі ўласны бізнэс – салон водаапрацоўкі “Вадзянік” да 2011 г.
Акрамя спецыяльнасцяў медсястры, мастака-афарміцеля, кіроўцы праходзіла падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў на прадпрымальніка, аператара ЭВМ. Зараз выхоўваю 2 непаўнагадовых дзяцей.
Чаму балатуюся па вашай выбарчай акрузе?
Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за пашырэнне беларускамоўнага выхавання, навучання і беларускай мовы ў нашым штодзённым жыцці.
Як вывесці Беларусь з крызіса?
Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі, зыходзячы з досведу высокаразвітых краін свету, распрацавалі праект сыстэмных рэформаў у адукацыі, культурна-грамадскай, эканамічнай, сацыяльнай, пенсійнай сферах жыцця, у ахове здароўя, ЖКГ, па стварэнню новых працоўных месцаў ва ўмовах свабоднага рынку. Мы ўпэўненыя, што ўсю існуючую сыстэму трэба мяняць ужо зараз.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА: нацыянальныя каштоўнасці і еўрапейскі напрамак
НОВАЯ ЭКАНОМІКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі
ЖКГ: якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі
АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне
Каб дабіцца пераменаў, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, патрэбная ваша дапамога. Не дайце сфальсіфікаваць выбары – удзельнічайце ў незалежным назіранні!
Кантактны тэл.: 8-029-167-34-35 , bchd.info@gmail.com
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More