
Пётр Гузаеўскі
Сельгаспрадпрыемства «Люсіна Агра», бадай, адзінае, якое кіраўніцтва раёна прыводзіла ў прыклад работнікам іншых таварыстваў. І асобныя паказчыкі іх дзейнасці сапраўды вартыя для пераймання вопыту. Гэта і самыя вялікія надоі малака ў раёне, і ў параўнанні з іншымі калгасамі неблагая зарплата. Ды і людзі, адчувалася, былі аптымістычна настроены на працу.
Але нягледзячы на пэўныя поспехі люсінцаў і макаўцаў, на самай справе ў “Люсіна Агра” ёсць праблемы. Даведзеныя планавыя паказчыкі – гэта яшчэ не паказчык эфектыўнасці.
На справаздачным сходзе ААТ «Люсіна Агра” кіраўнік Аляксандр Амельяновіч расказаў аб становішчы ў гаспадарцы. Даўгі гаспадаркі за мінулы год хоць і скараціліся больш чым на 200 тысяч рублёў, але цяжкі груз у выглядзе наяўнага агульнага доўгу ў 1 млн 738 тысяч рублёў (17 млрд 380 млн недэмінаваных) не дае спакойна ўздыхнуць і цяжкай ношай цягне ўніз.
Гаспадарка з’яўляецца ў раёне лідарам па надоях малака, якое, дарэчы, з’яўляецца адзіным прадуктам, які мае прыбытак і высокую рэнтабельнасць. У астатніх жа галінах, як і ў іншых гаспадарках, паказчыкі рэнтабельнасці і чыстага прыбытку ў вялікім мінусе.
Адмоўныя вынікі працы мае галіна раслінаводства. Сума страты ад рэалізацыі сельгаскультур склала 42,3 тысяч рублёў, рэнтабельнасць – мінус 16,9%. Усяго атрымана страт ад рэалізацыі 209,2 тысяч (больш за 2 млрд недэмінаваных) рублёў. На думку кіраўніка, усё гэта з-за нізкай ураджайнасці культур.
У гаспадарцы самая высокая прадукцыйнасць дойнага статку ў раёне: сярэдні надой з каровы – 5277 кг. Малако ў агульным аб’ёме атрыманай у гаспадарцы прадукцыі займае больш за палову ад асноўнай крыніцы грашовых сродкаў. Вытворчасць малака кожны год павялічваецца.
У справаздачным годзе план перавыкананы на 29 тон.
Каровы паднапружыліся, але кармоў, згодна дакладам спецыялістаў, з’елі больш за норму. А вось работнікі спрацавалі не вельмі добра, бо застаецца адкрытым пытанне пра якасць малака.
Дзеля атрымання малака найвышэйшай якасці была распрацавана нават сістэма матэрыяльнага стымулявання, аднак гэтыя рычагі, па словах кіраўніка, не спрацавалі і якасць малака ў справаздачным годзе не палепшылася.
За год рэалізацыя малака гатункам экстра склала 7,6%, найвышэйшым – 64%, аднак у справаздачным годзе павялічылася колькасць малака 1-га гатунку – з 14 да 18%.
Вяртанне малака ў гаспадарку склала 6420 літраў, што прывяло да стратаў у суме 2537 руб.
Недаатрымана выручка ад зніжэння гатунковасці ў суме 10,7 тыс. руб. (32 т. рэалізавана 1-ым гатункам).
Напрыклад, ферма ў Макава рэалізавала 1-ым гатункам 108 т малака, у цэлым па гаспадарцы – гэта 430 т ці 16,6%, у выніку недаатрымана выручкі 14,3 тыс. руб. Калі гэта перавесці на заработную плату, то ўвесь месячны фонд зарплаты меншы за тое, што страцілі на малацэ.
Таварнасць малака – гэта яшчэ адна праблема ў гаспадарцы.
Кіраўнік расказаў, што частка малака, якая павінна быць рэалізавана, ідзе на выпойванне цялят. А ўсё таму, што малако з высокім утрыманнем саматычных клетак не прымаюць на малочным камбінаце. Таму, каб дабро не прападала, яго і аддаюць цялятам. І што ў выніку? Цяляты атрымліваюць малако з высокім утрыманнем антыбіётыкаў, у іх зніжаецца імунітэт, і яны хварэюць, а яшчэ горш – нават гінуць.
«Схему выпойвання цялят парушаюць свядома, немагчыма хворым малаком выгадаваць здаровае цяля. Я думаю, што тут усім нам ёсць над чым падумаць і трэба змяніць адносіны да працы. Гэта ўсё на нашым сумленні», – рапартаваў перад падначаленымі кіраўнік.
Падводзячы вынікі вышэйсказанага і ацэньваючы эфектыўнасць працы жывёлагадоўлі ў 2016 годзе, кіраўнік адзначыў, што маглі спрацаваць значна лепш. Страты за год склалі 85 тыс. руб., рэнтабельнасць мінусавая, і толькі малако мае адносна нядрэнную рэнтабельнасць – 24,1%.
Прыбытак ад рэалізаванага малака склаў 202 тыс. руб. Сабекошт адной тоны малака быў роўны 321 рублю, сярэдні ж кошт рэалізацыі – 450,8 руб. за тону.
Агульная сума стратаў ад рэалізацыі БРЖ склала 247 тыс. руб., рэнтабельнасць – мінус 47,7%(!). Прычына – вялікія выдаткі на вытворчасць, асабліва кармоў, бо гэта палова ўсіх затрат. Сабекошт адной тоны прывагі – 3857 рублёў, а сярэдняя цана рэалізацыі мяса – усяго 1978 рублёў. Ад рэалізацыі малака ад грамадскага пагалоўя – 1446 рублёў.
Спыніўшыся на пытанні працоўнай дысцыпліны, кіраўнік адзначыў, што яна кульгала па ўсіх галінах. Падчас выступлення кіраўнік бязлітасна называў адно за другім прозвішчы тых, хто правініўся і быў не толькі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, але і звольнены.
«З многімі, хто не разумее, што трэба змяніць адносіны да працы, давядзецца расстацца, а мы ўсё шкадуем іх», – адзначыў дырэктар таварыства.
Трэба забяспечыць прырост валавай прадукцыі на 108,6%. Плануецца сабраць мінімум 2700 тон збожжа, нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву не менш за 37 цэнтнераў кармавых адзінак, сена – 260 тон, сенажу – 3200 тон, сіласу – 6200 тон. Запланавана надаіць 3110 тон малака. Каровам прыйдзецца яшчэ больш паднапружыцца, бо плануюць ад кожнай з іх атрымаць ужо па 5759 кг малака.
Хочуць атрымаць валавай прывагі 180 тон пры сярэднясутачнай прывазе не менш за 50 г. Трэба палепшыць якасць прадукцыі: рэалізаваць малака найвышэйшым гатункам не менш за 80%, гатункам экстра – не менш за 20%.
На канец года запланавана мець 1535 галоў скаціны, у тым ліку 540 дойных кароў.
«Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у гаспадарцы ў час выплачваецца зарплата, пагашаюцца крэдыты і працэнты. Як умеем, так і працуем, будуем сваю фінансавую палітыку. У нас ёсць рэзервы прадукцыйнасці працы і павышэння зарплаты. Але трэба пераадолець старыя стэрэатыпы і адказна ставіцца да працы», – сказаў Аляксандр Цімафеевіч.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More