Настаўніцкі “Агеньчык” сабраў ветэранаў

На «Агеньчык» завітаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Прыветна і гасцінна сустракалі настаўнікаў вучні СШ №3, запрашаючы ў актавую залу на ўрачыстую прывітальную частку мерапрыемства. Старшыня райвыканкама першы вітаў ветэранаў працы шчырымі цёплымі словамі.

“Палескую глыбінку нашу матухна-прырода абдзяліла ўраджайнымі землямі, але затое адукацыйны працэс тут знаходзіцца на належнай вышыні. Вы, шаноўныя настаўнікі, зрабілі вялікі ўклад у развіццё рэгіёна і праслаўлялі раён у рэспубліцы. А таму загадваю вам жыць доўга”, – гаварыў Аляксандр Паўлавіч.

Старшыня аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзежда Уладзіміраўна Здрок падзякавала настаўнікам за шматгадовую працу і адданасць прафесіі, пажадала толькі пазітыўных пачуццяў і падзей у гэты дзень.

І сапраўды, пазітыўны настрой і найлепшыя пачуцці выклікалі ў сэрцах педагогаў праз песні і танцы юныя артысты з РЦДЮТ і іх настаўнікі. А Ганна Ярашэвіч з Раздзялавіч сваёй гумарыстычнай байкай прыўзняла настрой нават у самых заспакоеных калегаў. Спяваў Іван Бондар, віншавалі ветэранаў Яўгенія Стацько і маладыя спецыялісты Ганна Арэшка і Аляксандр Заяц.

А потым настаўнікаў запрасілі да святочнага стала на шклянку чаю з прысмакамі. І гаманілі між сабою тыя, хто не бачыўся гадамі, расказвалі аб сваім жыцці на пенсіі, дзяліліся жыццёвымі ўражаннямі. Як сказала былы метадыст аддзела адукацыі, а цяпер ветэран працы Лідзія Блашкевіч, тут усе сабраліся, каб парадавацца поспехам у адукацыі, падзяліцца пэўнымі праблемамі, паспачуваць у пэўных справах.

Залатыя словы сказала былы завуч СШ №1 Ніна Самусейка: “Мы вечныя настаўнікі. І мы заўсёды будзем патрэбныя. Наша слова не заменіць ніякі камп’ютар”.

У размове з былым завучам гарадской гімназіі Валянцінай Анішчанка былі закрануты адукацыйныя праблемы і тое, якімі цяпер яны бачацца ёй: “Па-першае, статус настаўніка павінен узняцца, тым больш што зарплату павысілі. Па-другое, узровень адукацыі расце, а выхавання – падае. І таму трэба сур’ёзна думаць над выхаваннем патрыятызму і грамадзянскасці”, – сказала Валянціна Іванаўна.

Разыходзіліся з мерапрыемства ветэраны з прыўзнятым настроем, задаволеныя сустрэчай з калегамі і шчаслівыя надзеяй, што падобныя сустрэчы чакаюць наперадзе.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago