Сёння ў час тэлефоннай размовы са сваёй сястрой у другой стрэчы Галяй пачуў, што захварэла яе свякроў – Валянціна Канстанцінаўна Валасюк.
Валянціна Канстанцінаўна нарадзілася ў 1937 годзе на хутары Запрапасць Хатыніцкай гміны Пінскага павета (цяпер гэта Ганцавіцкі раён, але хутара няма). Яна з роду Клішэўскіх. Яе родная цётка, Тэкля Міхайлаўна, была замужам за Піліпам Мікалаевічам Лагвіновічам, бацькам нашага паэта Івана Лагвіновіча. Такім чынам, Валянціна Канстанцінаўна – стрыечная сястра паэта.
У 1957 годзе Валянціна Канстанцінаўна выйшла замуж у маё Задуб’е. Яе сын ажаніўся з Галяй, дачкою маёй дваюроднай цёткі Мані.
Апошні раз Валянціну Канстанцінаўну я бачыў у снежні. Калі прыйшоў у яе двор, на дзвярах вісеў замок. Каб даведацца, дзе яна, я пайшоў назад у сяло да аднае жаночыны. Тая жанчынка мне падказала, што цётка Валя, пэўна, пайшла на фельчарска-акушэрскі пункт, каб купіць лекі для хворай суседкі. Пакуль я гаманіў з той жанчынай, Валянціна Канстанцінаўна лекі ўжо купіла і пайшла ў свой канец сяла. Ужо другі раз падышоўшы да яе хаты, убачыў, як яна выходзіць з суседчынага двара.
Пішу так падрабязна таму, што мяне здзівіла, як 83-гадовая жанчына так хутка ходзіць і не стамляецца, бо я з Валянцінай Канстанцінаўнай прагаманіў яшчэ мо з гадзіну і не заўважыў на яе твары стомы. А гаманілі мы пра Івана Лагвіновіча, пра яго сям’ю, пра Запрапасць і ваколіцы хутара. І многае з пачутага я выкарыстаў у сваёй публікацыі да 80-годдзя паэта.
І вось Валянціна Канстанцінаўна хворая. Захварэла на запаленне лёгкіх.
У адпаведнасці з правіламі, якія дзейнічалі дагэтуль, усіх, каго напаткала такая хвароба, клалі ў бальніцу. Я сам хварэў на запаленне не адзін раз, і кожны раз мяне – малога, падлетка, маладога і параўнальна маладога – шпіталізавалі. А вось 83-гадовую жанчыну з пнеўманіяй у бальніцу не паклалі. Як сказала мне яе нявестка Галя, у бальніцы няма месцаў.
Што за такія цяжкахворыя ляжаць у больніцах у Малкавічах (сельсавецкае сяло, 8 км ад Задуб’я), у Ганцавічах ці ў тых самых Хатынічах або Дзяніскавічах?
Чытайце таксама: Смерць баптысцкага пастара ў бальніцы
Чаму жанчыну, якая знаходзіцца ў групе рызыкі, не паклалі ў бальніцу? Ды чалавека такога веку трэба было б і пры грыпе шпіталізаваць.
Я раблю для сябе выснову: цяпер у Ганцавіцкім раёне цяжкая эпідэміялагічная сітуацыя. А МАНТУНЫ (так у нас называюць хлусліўцаў і падманшчыкаў) спрабуюць нас пераканаць, што ўсё акей, усё пад кантролем.
Я ўжо задаваў пытанне: чым растлумачыць, што ў Беларусі такі нізкі адсотак памерлых ад каранавірусу? Тым, што ў нас медыцына лепшая за італьянскую, іспанскую, амерыканкую, брытанскую? Тым, што мы апераджаем цывілізаваны свет? Ці тым, што на версе ўладнай піраміды і ў Міністэрстве аховы здароўя сядзяць МАНТУНЫ?
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More