Categories: Новости

Пакуль жывуць людзі – вёска жыць будзе!

Негледзячы на спякотнае надвор’е, а свята пачалося каля 16 гадзін і на тэрмометры было 35 градусаў, на мерапрыемства прыйшло каля 40 чалавек. Свята вёскі – гэта адзінае масавае мерапрыемства ў Сукачы, якое праводзіцца работнікамі культуры кожны год. Свайго клуба у Сукачы няма, і таму прапусцілі такое мерапрыемства толькі тыя, хто не мог хадзіць, ці быў заняты вельмі важнымі справамі. У гэты дзень у Сукачы з дынамікаў гукаўзмацняльнай апаратуры гучала музыка на ўсю вёску, і нават працаваў магазін, які па суботах і нядзелях звычайна не зачынены на замок. На імправізаванай сцэне каля крамы выступалі зоркамі фальклорна-эстраднай праграмы былі ганцавіцкія спявачкі Ала Бабаева, Святлана Локтыш і калектыў мастацкай самадзейнасці з суседняй вёскі Любашава.
Павіншаваць вяскоўцаў са святам, негледзячы на тое, што знаходзіўся ў адпачынку, прыехаў старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей. Пасля яго выступлення ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці віншавалі вяскоўцаў, з рознымі памятнымі датамі і дасягеннямі і дарылі ім музычныя нумары. А вось самая старэйшая жыхарка Сукача Вольга Мікалаеўна Якубоўская, якой пайшоў 89 год, акрамя віншавальнай песні ў якасці падарунка атрымала яшчэ і мяшок збожжа. “Прыемна, што хоць не забываюць. Я прарабіла ў калгасе 42 гады, толькі вось пенсію толькі 360 тысяч зарабіла” – сказала пенсіянерка, якая на свята прыйшла з букетам куветак для артыстаў.
У гэты дзень у Сукачы адзначалі не толькі свята вёскі. Каларыт святочнага настрою дапоўніла вяселле маладажонаў, якое як раз гулялі ў гэты дзень. Для гэтай вёскі такая падзея ўвогуле вялікая рэкасць і здараецца раз ў 5-10 гадоў. Сямейную пару стварылі ганцаўчанка Наталля Ральцэвіч і Сяргей Хоміч з Піншчыны. Вяселле яны гулялі ў хаце бабулі маладой. Разам з гасцямі маладажоны таксама прыйшлі на свята, танцавалі, прымалі ўдзел у конкурсах і частавалі вяскоўцаў караваем і кожнаму прыпаднеслі чарку за здароўе маладых. Свята было нядоўга, усяго каля паўтары гадзіны, але па словах жыхароў Сукача, нават тая невялічкая праграма, якую падрыхтавалі сумесна работнікі Любашаўскага сельскага клуба і аўтаклуба раённага метадычным цэнтры аддзела культуры, прыйшлася ім да спадобы. “Мы і гэтаму рады, артыстам, музыкантам, якія для нас спяваюць і іграюць. Бо свята вёскі ў нас адзін раз на год, а іншых канцэртаў у вёсцы ў нас не бывае”, – сказала пенсіянерка Яніна Компель.
У Сукачы зараз пражывае 74 чалавекі, з якіх 12 дзяцей да шаснаццацігадовага ўзросту. У вёсцы адзіная ўстанова, якая працуе – гэта магазін, ды і той не кожны дзень. У вёсцы зараз застаюцца дажываць свой век пенсіянеры. даўно не будуецца. З 36 жылых дамоў у 16 ніхто не жыве. Апошнюю карову ў вёсцы трымала пенсіянерка Яніна Францаўна Компель, ды і тую прадала чатыры гады таму. “Мне ўжо хутка 74 гады, і хоць было шкада маю карміліцу, але не было ўжо здароўя яе трымаць” – сказала Яніна Францаўна. Моладзь у Сукачы не застаецца, і пасля заканчэння школы з’язжаюць з неперспектыўнай вёскі, як яе называюць жыхары.
Бадай, адзіныя хто змянілі месца жыхарства і прыехалі з горада ў Сукач – гэта сям’я пенсіянераў Мікалая Казіміравіча і Таццяны Мікалаеўны Худніцкіх. “Пражыўшы 48 гадоў у Ганцавічых мы вырашылі з жонкай пераехаць дзе цішыня і спакой, і людзі тут цудоўныя, – расказаў Мікалай Худніцкі. – Купілі тут дом і ўжо шэсць гадоў жывём. Нам падабаецца”.

І ўсё ж вёска Сукач мае сваю адметнасць, якой ў ішных вёсках раёна наўрад ці сустрэнеш. Амаль усе жыхары католікі, і ўжо каля дзесяці гадоў памінальныя сталы пасля пахаванняў праводзяцца без спіртных напояў – толькі вада і ліманад. “А непатрэбна нам гарэлка, паглядзіце, і так як людзі паўсюль ад яе мруць. Каб у Скачы так пілі, як ў іншых вёсках, то і святы тут былі б ужо непатрэбныя, бо нікога б не засталося. А так можа і я яшчэ некалькі святаў дачакаюся, дасць бог”, – сказала самая сталая жыхарка Сукача Вольга Якубоўская.
Рымвід

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago