Валянціна Занька: «Рукі самі просяць саломы…»

Заходзіш ў пакойчык у Доме народнай творчасці ў вёсцы Ганцавічы, дзе на паліцах выстаўлены рэчы з саломы, і адразу разумееш, што ў майстра, які стварыў гэты цуд, сапраўды залатыя рукі.

Лялькі, званочкі, вяночкі, лапці, кветкі, птушкі, грыбы  – чаго тут толькі няма! Кожная саламяная рэч хоць крышачку не падобная на іншую.

«Гэта не проста праца ці хобі. Я жыву саломапляценнем шмат гадоў і ўжо не ўяўляю сябе без яго. Калі здараецца, што які дзень не пляту, дык быццам нечага не хапае. Рукі самі просяць саломы…«, – усміхаецца загадчыца Дома народнай творчасці Валянціна Занька. Усе рэчы створаны менавіта яе рукамі.

Яна падлічыла, што шчыруе над саламянымі рэчамі амаль сямнаццаць гадоў, але ўжо не памятае, колькі іх зрабіла за ўвесь гэты час. Тое, што выстаўлена на паліцах, – малая частка ад усіх вырабаў, бо нейкія рэчы яна дарыла, некаторыя прадавала.

Дарэчы, саламяныя рэчы даволі дорага каштуюць: лялькі майстар прадае па 8-9 рублёў, капелюшы – 35-38 рублёў, вянкі – 4 рублі, званочкі – 1,5 рублі, птушкі – ад 2 да 5 рублёў, саламяныя кветкі — ад 5 (рамонкі) да 7 (ружы) рублёў. 

Самую першую ляльку, з якой пачалася калекцыя майстра і якая стаіць на паліцы ўжо шмат гадоў, гаспадыня шануе як самую лепшую і прадаваць не збіраецца.

«Хоць і не зусім яна зграбная, але самая мая любімая«, – прызналася Валянціна Васільеўна.

Захапленне саломай прыйшло нечакана, пасля таго, як яна паехала на курсы павышэння кваліфікацыі. Там жанчыну навучылі азам саломапляцення, якое ёй падалося цікавым і незвычайным. Таму, калі прыехала дадому, прадоўжыла вучыцца: спачатку па кнігах, а потым дапамог інтэрнэт.

Плесці рэчы з саломы не так проста, як можа падацца на першы погляд. Спачатку яе трэба нарыхтаваць. Прыходзіцца летам, калі каласы яшчэ не паспелі, выходзіць з сярпом у поле  і жаць…

Потым салому трэба варыць, пакуль яна не набудзе той самы патрэбны залацісты колер… А яшчэ трэба падзяліць яе – якая пойдзе на расчапленне, а з якой можна плесці кругавыя рэчы, і іншае.

І вы думаеце, што пасля гэтага майстар садзіцца за працу? Не! Яна шукае падказкі па тэматыцы вырабаў у інтэрнэце, бо час не стаіць на месцы, з`яўляюцца новыя рэчы і новыя тэхнікі пляцення, а майстру па саломе вельмі важна быць «у трэндзе».

Па словах Валянціны Васільеўны, народныя промыслы, у склад якіх уваходзіць і саломапляценне, цяпер хоць і ў модзе, але пераходзяць на іншы, больш сучасны узровень.

«Тых старадаўніх рэчаў, якія колісь плялі яшчэ нашы бабулі і дзядулі, цяпер не знойдзеш, можа, толькі ў музеях. Шкада, канешне, але нічога не зробіш. А можа, гэта і добра, бо час ідзе, мы мяняемся, рэчы і адносіны да іх таксама  мяняюцца. І я лічу, што вельмі добра, калі цяпер ізноў узнікае інтарэс да старадаўніх промыслаў. Значыць, яны не прападуць, не сыдуць у нябыт «, – сказала майстар.

Свае веды яна перадае дзяцям на занятках гуртка, які вядзе пры Доме народнай творчасці. Аднак канстатуе: «Дзеці нецерплівыя цяпер, ім хочацца навучыцца ўсяму і адразу. Вось сплялі лісток ці званочак, паказалі матулі і астылі. Калі ж хочаш па-сапраўднаму навучыцца саломапляценню, трэба час, каб адтачыць майстэрства, каб рукі самі адчувалі салому. На гэта цярпення мала ў каго хапае«.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago