Вулічныя трэніроўкі «Street Workout » не падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы

Характэрнай рысай гэтага руху з`яўляецца тое, што заняткі не патрабуюць нейкіх грашовых расходаў на залы або фітнес-цэнтры. Дастаткова выйсці на вуліцу, уключыць фантазію і пачаць прыдумваць разнастайныя практыкаванні. Дрэвы, дзіцячыя пляцоўкі, вечкі каналізацыйных люкаў, бетонныя блокі, сцены будынкаў- амаль ўсё можна выкарыстоўваць у дапамогу для развіцця свайго цела.

Людзі, якія захапляюцца такімі трэніроўкамі, называюць сябе па-рознаму: воркаўтары, вулічныя спартсмены. Да вулічных спартсменаў адносіць сябе і сваю каманду Ілья, які з малых гадоў вельмі любіць спорт

— Год таму, выпадкова ў інтэрнэце я убачыў відэа, у якім было паказана, як моцныя хлопцы займаліся на турніках і брусах. Гэта мяне моцна зачапіла, мне захацелася стаць падобным да іх і я пачаў гэтак жа штодня займацца на турніку, спрабаваў нешта зрабіць, прыдумаць сваё.

 Толькі пазней я даведаўся, што гэты кірунак называецца Street Workout, які ўжо вялікімі тэмпамі набірае абароты па краіне і  за яе межамі. Мы з сябрамі трэніруемся на нашай любімай школьнай пляцоўцы.


Выконваем прысяданні, адцісканні ад зямлі, падцягванні на турніках, практыкаванні на брусах. Вулічныя трэніроўкі маюць некаторыя перавагі перад сілавымі заняткамі. У трэнажорнай зале без вопыту можна лёгка падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы, што малаверагодна пры Street Workout .




Праграму трэніровак кожны падбірае сам сабе, у залежнасці ад вынослівасці. На добрую трэніроўку гадзіны паўтары ў дзень патрэбны, а сяброўская падтрымка і парады цалкам замяняюць трэнера.


Хаця, мы з сябрамі усё ж звяртаемся да відэа Міхаіла Барата, які здымае навучальныя відеэаурокі і загружае іх на ютуб.
Мы ганарымся тым, што вядзем здаровы лад жыцця. У нашых планах гэтым летам прыняць удзел у воркаут- спаборніцтвах. У маіх асабістых планах:займацца, займацца і яшчэ раз займацца.

 Прыемна, што і бацькі і настаўнікі нас падтрымліваюць, бо галоўнае, каб не было шкодных звычак. А мы за здаровы лад жыцця!!!

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago