
Юлия Полесская
З немцамі першы раз сутыкнуўся Іван не на фронце, а ў сваёй роднай вёсцы, у якой гітлераўцы размясціліся на адпачынак. Іван Канстанцінавіч са слязамі на вачах успамінае, як прыходзілася працаваць на немцаў.
“Сядзелі нішкам і не высоўваліся. А немцы прыходзілі ў хату, забіралі і вялі пад прыцэлам. А куды вялі, ніхто не ведаў. І кожны раз, выходзячы з хаты, я акідаў развітальным позіркам усё вакол, бо не ведаў, вярнуся ці не”, – гаварыў ветэран.
Першы яго бой, па ўспамінах ветэрана, быў у Польшчы, за Беластокам. Туды малады 18-ці гадовы хлопец трапіў адразу пасля вучэбкі ў Калузе. Быў камандзірам аддзялення. Давялося разам паваяваць і з пехацінцамі, і з аўтаматчыкамі, і з танкістамі.
Было вельмі страшна. Зямля гарэла, свісталі кулі. Хавалі галовы, прыгіналіся. Потым прывыклі. Вельмі цяжка было стрымацца, калі бачыў, што твой таварыш ляжаў паранены і чакаў дапамогі. Хацелася дапамагчы яму, але кожны разумеў, што тады сам сябе падставіш пад кулю.
А вось малдаване кідаліся ратаваць параненага сябра і гінулі разам з ім. Мы ішлі наперад, а параненых і мёртвых падбіралі санітары. Былі таксама сабакі, якія бегалі са спецыяльнымі сумкамі з медыкаментамі і шукалі жывых. Тыя, хто ўмеў і мог сам сябе перабінтаваць, часта ратаваліся. Дарэчы, цяпер Іван Мелехавец вельмі любіць і шкадуе сабак.
Да Берліна Іван Канстанцінавіч не дайшоў толькі 60км. У красавіку 1945 г. ён атрымаў моцнае асколачнае раненне і быў адпраўлены ў Мічурынскі шпіталь.
“Я прыйшоў да сябе на бальнічным ложку. Усё цела ныла, прадметы расплываліся, у баку моцна балела, а рукі і ногі былі ватныя. Да вуснаў паднеслі штосьці цёплае і салодкае, я з вялікім намаганнем зрабіў глыток і зноў страціў прытомнасць. Калі мяне прывезлі ў шпіталь і колькі я там прабыў, пакуль прыйшоў да сябе, не ведаю. Вакол мяне сотні параненых салдат, сціснуўшы зубы, хавалі глыбока ў душу як свой боль, так і стогны, і пакуты іншых параненых. Дні выздараўлення былі самымі пакутнымі і ў той жа час радаснымі. Нягледзячы на тое, што ні павярнуцца, ні ўстаць, ні сесці без слёз ад болю нельга было, хацелася хутчэй вярнуцца ў строй. У шпіталі для мяне і скончылася вайна, адтуль я адправіўся дахаты. На чыгунцы мяне сустрэў бацька. Як ён даведаўся пра маё вяртанне, я і цяпер не ведаю. Тады родныя хадзілі сустракаць кожны эшалон з салдатамі і шукалі сваіх, родных…”, – дрыжачым голасам паведаміў былы баец.
Сёння 86-гадоваму чалавеку хочацца расказваць пра сваіх 14 унукаў і 13 праўнукаў, якіх маюць яны з жонкай Браніславай. Разам яны пражылі ўжо амаль 63 гады. Гэтай жанчыне малады баец пісаў пісьмы з фронту. Яна ж ніводнага з іх не атрымала. Але дачакалася.
Даведка «ГЧ»
Іван Канстанцінавіч Мелехавец нарадзіўся ў вёсцы Ганцавічы 1 кастрычніка 1926 года і быў старэйшым сынам у сям’і.
Цяпер гэта адзіны ветэран былой вайны ў вёсцы. Мае ордэн “За баявыя заслугі”, ордэн “За адвагу”, ордэн Чырвонай Зоркі, узнагароды “За ўзяцце Варшавы” і “За перамогу”.
Усяго, па словах Івана Канстанцінавіча, у яго18 медалёў, але пераглядаць іх яму не хочацца, бо яны напамінаюць пра жудасны час. Вельмі любіць рыбачыць і хадзіць у грыбы.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More