Маці раёна атрымалі ўзнагароды ва ўрачыстай атмасферы

Ордэны даўно чакалі сваіх гераінь: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 362 аб узнагароджанні маці быў падпісаны яшчэ 2о-га жніўня. Сярод мноства прозвішчаў у спісе дакумента значацца і імёны дзевяці ганцаўчанак. Абласное і раённае кіраўніцтва вырашылі ўручыць узнагароды ва ўрачыстай атмасферы. І менавіта двайное свята — Пакровы і Дзень Маці сталі нагодай, каб мноства землякоў, якія прыйшлі ў гэты дзень у гарадскі Дом культуры, парадаваліся за жанчын, удастоеных знака мацярынскай доблесці.

У час мерапрыемства было і шмат іншых цікавых і прыгожых момантаў. Дзеткі з хрызантэмамі ў руках у пачатку мерапрыемства зрабілі кветкавы калідор і ўпрыгожылі перыметр актавай залы. Непаўторны водар хрызантэмаў ствараў своеасаблівую атмасферу ўрачыстасці і шчымлівасці свята. Яе падтрымалі выступленні вядучых мерапрыемства, аркестра народных інструментаў, які адкрыў праграму, віншавальнае слова намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава. “Самае прыгожае, што ёсць у чалавецтва, — гэта маці. Менавіта жанчына, маці здольна зрабіць грамадства больш дасканалым і гуманным”, — сказаў Сяргей Вітальевіч. Ён таксама павіншаваў са святам Алену Альбертаўну Крысюк — маці, якая выгадавала дастойнага сына, што не вярнуўся дамоў з Афганістана.

На сцэне пабывалі мамы, якія выхоўваюць дзяцей-блізнятаў. Іх павіншавала Наталля Сідарэнка, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Наталля Васільеўна і прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў, дзе працуюць такія маці, уручылі жанчынам сувеніры.

Прыемным сюрпрызам, які ўзняў настрой у гледачоў, сталі канцэртны нумар выхаванцаў дзіцячага садка № 4 г. Ганцавічы і іх відэазапіс-справаздача аб тым, як яны дапамагаюць маме, за што яе любяць і якая яна. “Любімая, харошая, паслухмяная!.. Проста мама — галоўная самая!.. Няхай мама будзе любімая, здаровая, не кашляе і няхай яе ніколі не звальняюць з работы…” — адказвалі на пытанні дзеці і сваёй непасрэднасцю і шчырасцю выклікалі добры смех людзей у глядзельнай зале.

Яшчэ адзін відэаролік расказаў пра тое, што сёлета два немаўляці, якія нарадзіліся ў Дзень Міру, атрымалі адпаведныя сертыфікаты ад абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”. Гэта малая ганцаўчанка Аляксандра Кісялевіч і новы жыхар в. Люсіна Міхаіл Занька. Іх бацькоў павіншавалі з падзеяй старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Бужан і ўручылі сертыфікаты і падарункі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Святочную праграму сваімі танцамі, песнямі аздаблялі самадзейныя артысты гарадскога Дома культуры.

“Если мать еще живая,
Счастлив ты, что на Земле
Есть кому, переживая,
Помолиться о тебе…”
— спяваў і хор Свята-Ціханаўскага храма.

У фае ГДК прысутныя маглі ўбачыць рэкламныя стэнды “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, а таксама выставы вышытых і старых ікон, кніг і брашур “Духоўнасць. Вера. Вечнасць”, ручных вырабаў на асеннюю тэму, падрыхтаваных работнікамі Дома рамёстваў, раённага краязнаўчага музея, раённай дзіцячай бібліятэкі, РЦДЮТ.

Свята прайшло. Але, як заўважылі ўзнагароджаныя ордэнамі Маці Ніна Цялушка і Ірына Піліпчук, засталіся прыемныя ўспаміны ад хвалюючых момантаў. “І тут, і ў Брэсце ўсё было арганізавана, як для вялікіх людзей. А мы ж людзі простыя”, — сказала Ніна Пятроўна. “Няхай у кожнай сям’і паселіцца шчасце. Божага блаславення ўсім мамам і іх сем’ям!” — пажадала Ірына Уладзіміраўна.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago