На свяце ў Лактышах рыцары «Шляхецкай заставы» біліся на мячах
Кожны год свята вёскі Лактышы мае сваю непаўторную адметнасць. І на гэты раз на свяце, якое прайшло ў суботу 17-га верасня, лактышоўцаў і ўраджэнцаў вёскі, якія прыехалі з розных гарадоў і вёсак Беларусі, Украіны, Расіі, арганізатары мерапрыемства парадавалі цудоўнымі выступленнямі.